13 чэрвеня 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і Бразілія апублікавалі супольную заяву аб міры ва Украіне

18
Кітай і Бразілія апублікавалі супольную заяву аб міры ва Украіне

Ёсць важны нюанс пра РФ.

23 траўня ўрады Бразіліі і Кітая апублікавалі супольную заяву наконт вайны паміж Расеяй і Украінай, выступаючы за палітычныя перамовы для дасягнення міру. Яны мяркуюць, што канферэнцыя павінна праходзіць толькі пры ўдзеле РФ.

Пра гэта паведамляе CNN Brasil.

Так, галоўны дарадца прэзідэнта Бразіліі Селса Амарым сустрэўся 23 траўня ў Пекіне з міністрам замежных спраў Кітая Ван І, як гаворыцца ў заяве ўрада Бразіліі, у пошуках "палітыкі развязання праблемы" што да так званага "крызісу" ва Украіне і дээскалацыі сітуацыі.

Сярод агульных дамоўленасцяў, на якія спасылаюцца Кітай і Бразілія, тое, што абодва яны "падтрымліваюць міжнародную мірную канферэнцыю, якую прызнаюць як Расея, так і Украіна, пры раўнапраўным удзеле ўсіх адпаведных бакоў, у дадатак да справядлівага абмеркавання ўсіх планаў міру".

Паводле слоў прэс-службы Амарыма, Бразілія і Кітай цяпер "павінны залучыць прыязныя краіны да арганізацыі" сустрэчы.

Іншыя “агульныя дамоўленасці” шмат у чым узнаўляюць тое, што кітайская дыпламатыя абараняла на сустрэчах свайго спецыяльнага прадстаўніка на перамовах, прысвечаных вайне ва Украіне. Напрыклад, адмова ад выкарыстання зброі масавага знішчэння і атак на АЭС.

Бразілія і Кітай у супольным камюніке мяркуюць, што для дээскалацыі канфлікту неабходна прытрымлівацца трох прынцыпаў:

непашырэнне поля бою;

недапушчэнне эскалацыі баявых дзеянняў;

ненагнятанне сітуацыі кожным з бакоў.

Заканчваючы тэму вайны, Кітай і Бразілія выступаюць за пазбяганне, увогуле, паводле апублікаванага дакумента, "падзелу свету на ізаляваныя палітычныя ці эканамічныя групы". Гэта, як адзначаецца, частка намаганняў Кітая і Бразіліі, каб прадухіліць новую халодную вайну.

Згодна з заявай, абедзве краіны заклікаюць да мабілізацыі для "ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва" ў такіх сектарах, як энергетыка, гандаль і харчовая бяспека. Таксама "бяспека крытычна важнай інфраструктуры, уключаючы трубаправоды і падводныя аптычныя кабелі, каб абараніць стабільнасць глабальных прамысловых і паставачных ланцугоў".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках