СМІ: Пуцін прапануе Лукашэнку адпрацаваць супольны ядзерны ўдар
19- 24.05.2024, 9:28
- 12,526

Патэнцыйна ракета з Беларусі здольная знішчыць цэль у краінах Балтыі, Польшчы і Украіне.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін збіраецца прапанаваць правадыру Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесці супольныя вучэнні для адпрацоўкі тактычнага ядзернага ўдару. Аб гэтым ён заявіў пасля прыбыцця ў Менск вечарам 23 траўня.
«Пагаворым пра другую фазу [ядзерных] вучэнняў. Гэта звязана з прамым удзелам нашых беларускіх сяброў, калег у вайсковай сферы ў гэтых мерапрыемствах», - сказаў Пуцін (цытата з ТАСС).
Пры гэтым ён дадаў, што Лукашэнка «надае вялікую ўвагу» «пытанням бяспекі».
У 2023 годзе Расея перакінула ў Беларусь тактычную ядзерную зброю. Яна была размешчаня ў горадзе Асіповічы, размешчаным прыкладна за 200 км ад мяжы з Украінай, пісала The New York Times. Беларускія вайскоўцы могуць запускаць ядзерныя боегалоўкі з дапамогай ракет «Іскандэр», якія Масква паставіла Менску ў 2022 годзе. Тактычныя боегалоўкі маюць далёкасць дзеяння да 300 км. Патэнцыйна падобная ракета здольная знішчыць цэль у краінах Балтыі, Польшчы і Украіне.
Пасля атрымання ядзернай зброі Беларусь унесла ў Ваенную дактрыну магчымасць яе выкарыстання ў адказ на вонкавыя пагрозы. Пры гэтым Пуцін сцвярджаў, што тактычная зброя Расеі ў суседняй краіне будзе поўнасцю пад кантролем Масквы. У тым ліку Масква будзе прымаць пастанову аб яе выкарыстанні.