21 лiпеня 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі ўнікальную тэхніку РФ

1
УСУ знішчылі ўнікальную тэхніку РФ

Ваенны экспэрт расказаў, пра што гэта сведчыць.

На фронце ўкраінскія вайскоўцы знішчылі рэдкі расейскі двухзвённы гусенічны снегабалотаход ГАЗ-3344-20 «Алеўт». Гэтую тэхніку выраблялі ў абмежаванай колькасці на Заволжскім заводзе гусенічных цягачоў з 2012 года для працы ў арктычных умовах. Пра гэта паведаміў ваенны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Паводле ягоных слоў, за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну было знішчана толькі два такія снегабалотаходы, прычым абодва - у 2022 годзе. Адзін - у канцы сакавіка, іншы - у пачатку красавіка.

«З'яўленне такой унікальнай тэхнікі ў зоне БД ва Украіне ў 2024-м годзе лішні раз пацвярджае востры і нават крытычны недахоп кампаненты ББМ, асабліва з падвышанымі магчымасцямі праходнасці», - дадаў ён.

Каваленка падкрэсліў, што гэта ўжо не першы выпадак, калі ў зоне баявых дзеянняў знішчаецца рэдкая тэхніка Расеі, якая часам нават існуе ў адзіным экзэмпляры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках