Сталі вядомыя мэты раптоўнага візіту Пуціна ў Беларусь
31- 24.05.2024, 7:56
- 38,162

Ён абмеркаваў іх з урадам РФ перад вылетам у Менск.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што плануе абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску пытанні бяспекі і другую фазу ядзерных вучэнняў РФ з удзелам беларускіх вайскоўцаў.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
Пуцін сказаў, што перад вылетам у Менск абмеркаваў з урадам РФ усе кірункі супрацоўніцтва з Беларуссю.
Нагадаем, 21 траўня Расейская Федэрацыя пачала правядзенне першага этапу вучэнняў аб прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Вайскоўцы будуць выкарыстоўваць комплексы "Іскандэр" і ракеты "Кінжал".