27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы моладзі заплацяць $1500 за «Вакацыі з войскам»

1
У Польшчы моладзі заплацяць $1500 за «Вакацыі з войскам»
ФОТА: CHARTER97.ORG

Добрая альтэрнатыва падпрацоўкі летам.

У Польшчы ініцыявалі новы праект - "Вакацыі з войскам". Гэты праект з'яўляецца добраахвотным і накіраваны на атрыманне новых навыкаў і азнаямленне моладзі з тым, што такое Войска Польскае. Гэтая прапанова з'явілася на фоне неаднаразовых выказванняў Варшавы ў неабходнасці тэрміновай і эфектыўнай перабудовы абароннай стратэгіі краін Еўразвязу.

“Гэта інвестыцыя ў нашую бяспеку. Менш за месяц навучання заканчваецца прысягай і аплатай некалькіх тысяч злотых”, – адзначае міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, каментуючы прапанову для польскай моладзі.

На сайце Міністэрства нацыянальнай абароны адзначана, што гэтая прапанова разлічаная на ўсіх ахвочых ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. На думку міністэрства, такая прапанова выгадная тым, хто хоча знайсці цікавую альтэрнатыву традыцыйным летнім падпрацоўкам. Дзяржава аплаціць зацікаўленасць праектам кожнаму ўдзельніку пасля заканчэння навучання сумай 6 тысяч злотых (прыкладна паўтары тысячы даляраў).

Мінабароны Польшчы хоча прыцягнуць у праект выпускнікоў школ, студэнтаў і людзей, якія шукаюць, чым заняцца падчас вакацый. З паведамлення міністэрства, падобныя вучэнні могуць стаць першым крокам для ўступлення на службу ў войска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках