Мінлясгас Беларусі папярэдзіў пра пагрозу пажару, які ідзе з Украіны
3- 18.05.2024, 21:40
- 2,804
У лясах Беларусі захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі папярэдзілі пра пагрозу пажару, які набліжаецца з тэрыторыі Украіны. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе ўстановы.
«На тэрыторыі ляснога фонду Украіны, паблізу ад беларускай мяжы, назіраецца задымленне», – падкрэсліваецца ў паведамленні.
Ва ўстанове акцэнтавалі ўвагу на тым, што дзяржаўная лясная ахова Маларыцкага лясгаса, а таксама тэхніка былі накіраваныя на месца магчымага транспамежнага пераходу. Мінлясгас падкрэсліў, што сочыць за развіццём падзеяў. Акрамя таго, паведамляецца, што 18 траўня ўжо было ліквідаванае адно з загаранняў. Інцыдэнт здарыўся ў Дварэцкім лясніцтве Лунінецкага лясгаса.
«У лясах Беларусі захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча», – гаворыцца ў паведамленні.