Чатыры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ з маршруткай у Бабруйску
1- 18.05.2024, 21:18
- 3,266

Відэа.
Аварыя адбылася сёння блізу 16-й гадзіны на вуліцы Прывакзальнай. Паводле інфармацыі ДАІ Магілёўскай вобласці, 26-гадовы кіроўца BMW каля дома №14 рэзка затармазіў, калі загарэўся чырвоны сігнал.
28-гадовы кіроўца маршруткі, які ехаў ззаду ў спадарожным кірунку і не выбраў неабходную дыстанцыю, урэзаўся ў легкавік.
У выніку 4 чалавекі дастаўленыя ў лякарню для абследавання.