УСУ адбілі варожы штурм Часівага Яра
1- 18.05.2024, 21:14
- 3,402
Украінскія ваяры знішчылі 20 адзінак бронятэхнікі РФ.
Украінскія вайскоўцы адбілі сёння варожы штурм у раёне горада Часіў Яр у Данецкай вобласці. Пры гэтым украінскія байцы знішчылі шмат расейскай бронятэхнікі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў вечаровым відэазвароце.
Паводле словаў прэзідэнта, сёння баі ідуць не толькі ў Харкаўскай вобласці, але і на Краматорскім, Пакроўскім, Курахаўскім, Паўднёвым кірунках. Там, як адзначыў Зяленскі, складана, але УСУ даюць годны адпор акупанту.
«Сярод іншага, асабліва і асобна дзякуй хлопцам, якія адбілі расейскі штурм Часівага Яра. Нашы ваяры знішчылі больш за 20 адзінак браняванай тэхнікі акупанта. Малайцы, хлопцы», – сказаў кіраўнік дзяржавы.