Зяленскі: На Харкаўскім кірунку войскі РФ адчувальна страчваюць пяхоту і тэхніку
- 18.05.2024, 20:58
- 2,242

Прэзідэнт Украіны падзякаваў ваярам УСУ.
Расея на Харкаўшчыне страчвае сваю пяхоту і тэхніку – адчувальна страчвае, хоць гэтак сама, як і ў 2022 годзе, Крэмль спадзяваўся на хуткае прасоўванне па нашай зямлі.
Пра гэта расказаў у сваім традыцыйным вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Я дзякую ўсім нашым ваярам і падраздзяленням Сілаў абароны Украіны, якія і на гэтым тыдні даказалі, што расейская дзяржава будзе плаціць за ўсё, што яна робіць супраць нашых людзей, нашага грамадства. Я дзякую кожнаму нашаму ваяру, які праявіў дастатковую стойкасць і змог за гэты тыдзень дадаць больш упэўненасці, сярод іншага, Харкаўскаму кірунку. Акупант страчвае сваю пяхоту і тэхніку – адчувальна страчвае, хоць гэтак сама, як і ў 2022 годзе, спадзяваўся на хуткае прасоўванне па нашай зямлі», – расказаў Зяленскі.