23 кастрычнiка 2024, Серада, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вельмі цярплівы беларус пазычыў грошы, за якія можна набыць аднапакаёўку ў Менску, і гадамі чакаў

14
Вельмі цярплівы беларус пазычыў грошы, за якія можна набыць аднапакаёўку ў Менску, і гадамі чакаў

Пайшоў у суд – і не вярнуў.

Беларус пазычыў сваёй знаёмай 36 тысячаў даляраў. Але забраць грошы назад не змог. Тады мужчына пайшоў у суд – у выніку апынуўся яшчэ і ў мінусе. Падрабязнасці гэтай гісторыі змяшчаюцца ў банку судовых пастановаў, піша «Люстэрка».

Сцяпан (імёны змененыя) пазычыў сваёй знаёмай Ганне 36 тысячаў даляраў (амаль 116 тысячаў рублёў паводле курсу Нацбанка на 18 траўня 2024 года).

Угоду аформілі паводле ўсіх правілаў – падпісалі дамову, дзе агаварылі ў тым ліку тэрміны вяртання пазыкі. Але калі надышоў час аддаваць назад грошы, знаёмая гэтага не зрабіла. З дакументаў суда вынікае, што мужчына не раз спрабаваў вярнуць пазыку і нават звяртаўся ў міліцыю. Але Ганна заўсёды знаходзіла адгаворкі. У выніку з таго дня, калі Сцяпан чакаў свае сродкі, мінула пяць гадоў. Ён не вытрымаў і звярнуўся ў суд.

Там Сцяпан расказаў, што ў перапісцы праз Viber яны з Ганнай дамовіліся на новы тэрмін выплатаў, але яго яна таксама парушыла. Аднак суд вывучыў перапіску і не знайшоў такой дамоўленасці (альбо хтосьці з удзельнікаў перапіскі яе выдаліў, альбо неканкрэтна дамовіліся).

Ганна ў судзе заявіла, што яе нельга прымусіць плаціць, таму што Сцяпан парушыў тэрмін даўніны пазову, гэта значыць пайшоў у суд больш як праз пяць гадоў. Ніякія спробы мужчыны даказаць, што ў яго былі падставы звярнуцца ў суд, нават нягледзячы на гэтую дэталь, не спрацавалі. Суд стаў на бок даўжніцы. У выніку мужчыну давялося яшчэ і заплаціць дзяржмыту 80 рублёў і пакрыць выдаткі Ганны на юрыста – 90 рублёў.

Дарэчы, за 36 тысячаў даляраў можна знайсці для набыцця бюджэтную аднапакаёвую кватэру на другасным рынку ў Менску (магчыма, давядзецца дадаць некалькі тысячаў).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках