21 лiпеня 2024, Нядзеля, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы танкер загарэўся ля берагоў Емена пасля ракетнага ўдару

Нафтавы танкер загарэўся ля берагоў Емена пасля ракетнага ўдару

Танкер ішоў пад панамскім сцягам.

Нафтавы танкер пад панамскім сцягам зазнаў напад прыкладна за 10 марскіх міляў на паўднёвы захад ад еменскага партовага горада Мока, паведамляе Reuters са спасылкай на брытанскую ахоўную фірму Ambrey.

Паводле звестак, перададзеных камандай танкера праз радыёсувязь, па караблі ўдарылі ракетай, у выніку чаго на борце ўзнік пажар. Падрабязнасцяў фірма не прывяла. Пазней Ambrey удакладніла, што камандзе прапанавалі дапамогу.

Цэнтр каардынацыі марскіх гандлёвых перавозак пры ВМС Вялікай Брытаніі (UKMTO) паведаміў, што за 76 км на паўночны захад ад еменскага порта Хадэйда карабель атрымаў «нязначныя пашкоджанні ў выніку сутыкнення з невядомым прадметам у левай частцы судна». Як удакладніла прэс-служба цэнтра, экіпаж знаходзіцца ў бяспецы і накіроўваецца ў наступны порт.

З восені 2023 года еменскія хусіты атакуюць караблі ЗША і Вялікай Брытаніі, а таксама караблі, якія, на іхнюю думку, звязаныя з Ізраілем. Паўстанцы настойваюць, што такім чынам падтрымліваюць сектар Газа, дзе Ізраіль вядзе баявыя дзеянні супраць тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС. Аднак ад атак таксама пацярпелі караблі, якія не маюць дачынення да Ізраіля.

У адказ на атакі хусітаў Вялікая Брытанія і ЗША са студзеня сталі наносіць удары па аб'ектах руху ў Емене пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках