21 лiпеня 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Меншчыне блукаюць мядзведзі

6
Па Меншчыне блукаюць мядзведзі

Яны становяцца зоркамі сацсетак.

На Меншчыне заўважылі мядзведзяў: у адным выпадку гэта відавочна была самка з медзведзянятамі, а ў другім жывёла блукала па полі. Ролікі з мядзведзямі з'явіліся ў TikTok.

Так, у Барысаўскім раёне Менскай вобласці нядаўна была заўважаная мядзведзіца з трыма медзведзянятамі. Яны беглі па зялёным полі, і маці перыядычна спынялася, каб паглядзець на дарогу. З трасы і знялі перамяшчэнне жывёлаў, паведамляе «Люстэрка».

А пад Лагойскам быў заўважаны самотны мішка, які ішоў па пустым полі. Ён таксама аглядаў дарогу – магчыма, хацеў перайсці. Гэтае відэа сабрала больш за 280 тысячаў праглядаў. Адзін з каментатараў задаўся пытаннем: «Як цяпер у грыбы хадзіць?» Яму раілі ці не хадзіць, ці браць цукеркі, ці набываць шампіньёны ў краме. А самы залайканы каментар – гэта «Лес увесь выпілавалі, куды ім дзявацца».

Нагадаем, летась беларусы асабліва часта паведамлялі пра сустрэтых імі мядзведзяў. Жывёлы гулялі па вёсках, трапляліся ў лесе і ля трасаў, грамілі вуллі. Рэч у тым, што гэтыя масіўныя драпежнікі ў апошнія гады моцна распладзіліся: іх у Беларусі ўжо не менш за 700 асобінаў, а маладняк актыўна рассяляецца па краіне.

Таварыства паляўнічых і рыбаловаў настойвае на пачатку адстрэлу мядзведзяў, якія цяпер занесеныя ў Чырвоную кнігу. Але пакуль зрухаў у гэтым пытанні няма. Разам з тым і нападаў мядзведзяў на людзей у апошні час не фіксавалася.

Беларускіх мядзведзяў спецыялісты ўважаюць за не надта агрэсіўных у дачыненні да людзей. Напрыклад, пяць гадоў таму пад Віцебскам мядзведзь надумаў напасці толькі пасля таго, як яго пагладзілі і вынеслі сочыва. Паводле словаў навукоўцаў, мядзведзя можна назваць небяспечным, калі ён увесь час ходзіць недзе ў населеным пункце. А калі жывёла «заскочыла і гэтак сама хутка ўцякла», то гэта нармальна і не небяспечна. Тым не менш жывёле могуць панізіць ахоўны статус у Чырвонай кнізе.

@soypic666 🐻#медведь #медведи #медвежата #беларусь #рб #лес #работа #мастерлеса🌲🌲 #природа #рекомендации❤️ #рек #дорога #😅 #ВэтотДень #много #осторожно #forest #борисов #минскаяобласть ♬ оригинальный звук - ✧SPEED SONG♡

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках