Менск накрыла ліўнем
11- 18.05.2024, 19:28
- 26,852

Ва Уруччы затапіла дарогі.
Беларусь накрываюць моцныя навальніцы і залевы, на 18–19 траўня ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Дарогі ў менскім мікрараёне Уручча ўжо крыху затапіла, паведамляе «Смартпресс».
Адно з самых праблемных у дажджлівае надвор'е месцаў горада – адрэзак дарогі пад аўтамабільным мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Гарадзецкай ужо падтоплены.
«Відаць, гэтая частка горада ўжо апускаецца пад ваду. З неба наліло ўжо амаль пад самы капот», – адзначае выданне.
Як вынікае з паведамлення «Менсктранса», з 18.10 праз умовы надвор'я – затаплення – тралейбусныя маршруты № 37, 42 ідуць да ДС «Уручча-4».