Момант ліквідацыі расейскага танка «Т-80» украінскім дронам патрапіў на відэа
- 18.05.2024, 19:24
- 5,884

Шматтонную вежу з руляй адкінула на некалькі метраў.
Вайскоўцы УС РФ, цудам выратаваўшыся ад удару ўкраінскага дрона, здолелі захаваць на відэа момант знішчэння свайго танка. Акупанты засталіся пад вялікім уражаннем, піша dialog.ua:
Экіпаж паспеў пакінуць свой ахоплены агнём Т-80БВМ пасля прылёту ўкраінскага БПЛА. Момант дэтанацыі боекамплекту танка яны здолелі зняць на камеру тэлефона. Магутнасць выбуху была такой, што шматтонную вежу з руляй адкінула на некалькі метраў.
Журналіст і ваенкар Юры Бутусаў выказаў упэўненасць, што экіпаж УС РФ пасля страты танка папоўніць шэрагі пяхоты ў «мясных атаках».
«Цяпер іх шлях незайздросны – танкістаў, якія засталіся без баявой машыны ў “другім войску свету”, як правіла, пераводзяць у пяхоту і выпраўляюць у “мясныя штурмы” з квітком у адзін канец», – паведаміў Бутусаў.
Асцярожна! Ненарматыўная лексіка!