СМІ: У Лукашэнкі ўзніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем пасля паездкі ў Маскву
51- 18.05.2024, 19:14
- 65,934

Заваленага на бок дыктатара паказалі ў выглядзе кардоннай карцінкі.
У Лукашэнкі маглі ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы са здароўем пасля паездкі на парад 9 траўня ў Маскву.
На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Нік і Майк».

«Працягнем збіраць калекцыю нерэальнай рэтушы ад прапаганды.
Васковая постаць ужо была, цяпер зафоташопілі да кардоннай карцінкі. Яны так і будуць цягаць яго да апошняга, а, можа, нават больш, як у старым фільме «Уікэнд з Берні».
Сіняпалы цяжкавата перанёс паездку. Прапаганда была вымушана паказваць яго выключна ў статыцы. І пастава чамусьці ўвесь час адна, завальвалася набок», - пішуць аўтары канала.
Нагадаем, што сёлета Лукашэнку зноў стала дрэнна на парадзе 9 траўня ў Маскве. Ён не змог ісці разам з усімі прэзідэнтамі да магілы Невядомага салдата.
Год таму Лукашэнка не змог прайсці разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля ў Аляксандраўскі сад, дзе знаходзіцца магіла Невядомага Салдата. Беларускі дыктатар папрасіў у Пуціна, каб яго адвёз туды аўтамабіль. Потым Лукашэнка знік з інфармацыйнага поля.