Таямнічы выбух у вайсковай акадэміі Пецярбурга: з'явіліся новыя дэталі
8- 18.05.2024, 8:12
- 25,228
Прычынай мог быць не толькі дрон.
У пятніцу, 17 траўня, у Вайсковай акадэміі сувязі імя С. М. Будзёнага, на Ціхарэцкім праспекце расейскага Санкт-Пецярбурга, прагрымеў наймацнейшы выбух.
Каля ВНУ сабралася вялікая колькасць карэт хуткай дапамогі і пажарных машын.
Першапачаткова расейскія рэсурсы паведамілі пра нібыта ўдар беспілотніка па вайсковай акадэміі.
Аднак, мяркуючы з усяго, інфармацыя не пацвердзілася, перадае dialog.ua.
Telegram-канал 112 пазней напісаў, што "ў сутарэнні будынка ўзарваўся боепрыпас". Ён вельмі хутка выдаліў гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што "прычына здарэння высвятляецца".
Паводле папярэдніх звестак, у выніку таямнічага надзвычайнага здарэння ў акадэміі пацярпелі 5 чалавек, 2 з якіх у цяжкім стане.
Згодна з абноўленымі звесткамі, у выніку выбуху пацярпелі 7 чалавек, двое з якіх знаходзяцца ў рэанімацыі.
Губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў заявіў, што здарэнне "не носіць тэрарыстычны характар".
У Ленінградскай ваеннай акрузе пацвердзілі чуткі аб няштатным падрыве боепрыпасу "падчас работ". З іх звестак, гаворка ідзе аб набоі калібру 76 мм часоў Другой сусветнай вайны.