6 траўня 2024, панядзелак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая дата пачатку сезону атракцыёнаў у парках Менска

4
Названая дата пачатку сезону атракцыёнаў у парках Менска

Ужо ў гэтым месяцы.

У Менску атракцыёны запрацуюць з 26 красавіка 2026 года, расказаў падчас прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер «Менскзелянбуда» Руслан Касевіч.

Ён зазначыў, што з 26 атракцыёны пачнуць працу ў парках Горкага, Чалюскінцаў, 900-годдзя Менска. Да новага сезону набылі два батутныя комплексы, два 5D-кінатэатры, а таксама атракцыён «Акватыка». Касевіч звярнуў увагу, што ўсе атракцыёны пасля перыяду кансервацыі прайшлі міжсезоннае тэхабслугоўванне. Што датычыцца тых атракцыёнаў, якія эксплуатуюцца больш за дзесяць гадоў (такіх блізу 70 адсоткаў), то яны прайшлі тэхнічнае дыягнаставанне.

– Пасля станоўчага праходжання тэхдыягнаставання атракцыёны праходзяць тэхнічны агляд.

Ён удакладніў, што былі прызначаныя адказныя асобы за бяспеку атракцыёнаў, адзначыўшы, што для азнаямлення наведвальнікаў усюды ўстаноўленыя інфармацыйныя стэнды. Акрамя таго, падкрэсліў Касевіч, усе атракцыёны асталяваныя неабходнымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскай дапамогі, а дзяжурныя атракцыёнаў былі забяспечаныя сродкамі індывідуальнай аховы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках