8 траўня 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка трапіла ў спіс Forbes «30 да 30. Еўропа»

10
Сабаленка трапіла ў спіс Forbes «30 да 30. Еўропа»
АРЫНА САБАЛЕНКА

За дасягненні ў тэнісе і высокія даходы.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка трапіла ў новы рэйтынг амерыканскага часопіса Forbes «30 да 30. Еўропа», заўважыла «Зеркало».

Спіс апублікаваны 9 красавіка на сайце выдання.

Аналітыкі Forbes уключылі ў рэйтынг самых уплывовых у Еўропе, на іх погляд, маладзёнаў з розных сфер: ад фінансаў да спорту. 25-гадовая Сабаленка трапіла ў раздзел «Спорт і гульні» за дасягненні ў тэнісе і высокія даходы.

У беларускай спартоўкі ёсць кантракты з Nike, Whoop і Wilson Sporting Goods. Нядаўна яе партнёрам сталі мексіканскі брэнд тэкілы Maestro Dobel Tequila і амерыканская кампанія па вытворчасці калекцыйных спартовых картак Leaf Trading Cards. Таксама Сабаленка стала інвестарам брэнда Beekeeper's Naturals і газіроўкі Olipop. Павялічыць свае даходы яна змагла і дзякуючы здымкам у дакументальным серыяле «Break Point» ад Netflix.

Акрамя Сабаленкі, у рэйтынг Forbes «30 да 30. Еўропа» трапілі, напрыклад, 17-гадовы ангельскі гулец у дартс Люк Літлер, 26-гадовая гішпанская футбалістка, паўабаронца клуба «Барселона» і нацыянальнай каманды сваёй краіны Айтана Банмаці, 20-гадовы ангельскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай каманды Англіі Джуд Белінгем.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках