МАЗы сталі па-сапраўднаму небяспечнымі
8- 9.04.2024, 11:29
- 7,058
Гараць не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі.
У Берасці на плошчы Леніна задыміўся аўтобус МАЗ. Відэа здарэння апублікаваў тэлеграм-канал "Віртуальны Брэст".
Відаць, што ў аўтобуса, які стаіць на праезнай частцы, з маторнага адсека ідзе дым. Кіроўца аўтобуса з вогнетушыцелем адчыняе дзверы маторнага адсека. Відэа - кароткае, знятае з аўто, якое праезджала побач.
Нагадаем, раней аўтобусы МАЗ гарэлі ў РФ. У Беларусі такіх надзвычайных здарэнняў раней не назіралася.