У смаленскай Вязьме аўтамабільны мост упаў проста на чыгунку
29- 8.04.2024, 18:18
- 19,228
Чыгункай ездзяць цягнікі з Масквы ў Смаленск і Менск.
У горадзе Вязьма абрынулася аўтамабільная эстакада. Мост упаў проста на чыгунку, па якой ездзяць цягнікі з Масквы ў Смаленск і Менск.
У момант падзення на мосце былі два аўто - грузавік і легкавік. Жанчына з легкавога аўтамабіля загінула, кіроўца грузавіка - у цяжкім стане.