3 траўня 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Краснадары адбыўся магутны пажар на фабрыцы «Роспромторга»

4
У расейскім Краснадары адбыўся магутны пажар на фабрыцы «Роспромторга»

Паднялася сцяна агню.

У Расеі ўночы на 8 красавіка зноў было горача. Як стала вядома, у Краснадары адбыўся магутны пажар на адной з фабрык у пасёлку Індустрыяльнае.

Пра гэта паведамляе obozrevatel.com са спасылкай на расейскія СМІ. Адзначаецца, што загарэліся два ангары фабрыкі для вытворчасці абутку "Роспромторга".

Трэба адзначыць, што генеральны дырэктар гэтай фабрыкі нядаўна пагарэў на хабары.

На відэазапісах з месца здарэння бачна, як вялізная сцяна агню ўзнялася над будынкам фабрыкі. Што стала прычынай узгарання не ўдакладняецца.

Плошча пажару ахапіла каля 1800 квадратных метраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках