8 траўня 2024, Серада, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан падрыхтаваў «сюрпрыз» для расейцаў

2
Казахстан падрыхтаваў «сюрпрыз» для расейцаў

У расейскіх кампаній пачаліся праблемы.

Расейскі бізнэс скардзіцца на ажыццяўленне пераводаў у Казахстан: у мясцовых банках яны "завісаюць" на тыдні, распавёў "Известиям" віцэ-прэзідэнт "Опоры России" Мікалай Дунаеў.

Даляравыя аперацыі "вісяць" даўно, а з канца лютага праблемы пачаліся і з транзакцыямі ў нацыянальных валютах, адзначыў Дунаеў.

Паводле ягоных слоў, гэта звязана з тым, што крэдытныя арганізацыі спрабуюць максімальна абараніць сябе ад магчымага ўплыву другасных санкцый. Пры гэтым некаторыя мясцовыя банкі наогул адмаўляюцца працаваць з Расеяй - напрыклад, Halyk Bank.

Праблемы з аплатнамі з Расеі ў Казахстан сапраўды існуюць, пацвердзіў старшыня ўправы Асацыяцыі ўдзельнікаў рынку аплатных паслуг "Нацыянальная аплатная рада" ("НАР") Аляксандр Ліннікаў. Паводле ягоных слоў, цяжкасці пачаліся яшчэ ў студзені гэтага года. Цяпер апрацоўка транзакцый займае два-тры тыдні.

Асабліва старанна і доўга аплаты з Расеі правяраюць казахстанскія банкі, у якіх на разлікова-касавым абслугоўванні ёсць кліенты з "непрыязных" краін, кажа начальнік аналітычнага аддзела ІК "Рыкам-Траст" Алег Абелеў, піша The Moscow Times.

У той жа час крэдытныя арганізацыі займаюць дваістую пазіцыю: яны не жадаюць патрапіць пад санкцыі, але і спрабуюць не разбурыць стасункі з расейскімі контрагентамі, адзначыў экспэрт.

Узмацненне жорсткасці кантролю праз рызыку другасных санкцый прыкметнае і ў далейшым яно працягнецца, папярэдзіў генеральны дырэктар АТ "Першая Група" Аляксей Парошын.

У канцы снежня 2023 года амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн дазволіў Мінфіну ЗША ўводзіць санкцыі ў дачыненні да замежных банкаў, калі яны дапамагаюць у правядзенні ўгод для падсанкцыйных расейскіх асоб. Парушальнікі правілаў могуць патрапіць пад поўныя блакавальныя санкцыі ЗША.

Да гэтага пагроза другасных санкцый прывяла да праблем пры апрацоўцы плацяжоў у Кітаі, Турцыі і ААЭ. У студзені некалькі кітайскіх банкаў перасталі праводзіць плацяжы ў юанях. Сярод іх Ping An Bank і Bank of Ningbo, якія ўваходзяць у топ-15 крэдытных арганізацый Кітая.

У Турцыі са снежня амаль поўнасцю спынілі прымаць грошы з расейскіх крэдытных арганізацый. Толькі ў лютым мясцовыя банкі аднавілі разлікі з Расеяй, але ў лімітаваным пераліку тавараў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках