3 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрутка вылецела ў кювет у жорсткім ДТЗ пад Карэлічамі

16
Маршрутка вылецела ў кювет у жорсткім ДТЗ пад Карэлічамі

Кіроўца пайшоў на абгон аўтамабіля, які паварочваў.

У Карэліцкім раёне адбылася жорсткая аварыя з пацярпелымі з удзелам маршрутнага таксі. Падрабязнасці паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася блізу 18.00 гадзін пад Карэлічамі ў суботу, 6 красавіка, на трасе рэспубліканскага значэння Р11 кірункам Парачаны-Навагрудак-Нясвіж. Маршрутнае таксі «Мэрсэдэс» ехала ад гарадскога пасёлка Карэлічаў у бок гарадскога пасёлка Мір.

Аднак на 84-м кіламетры аўтадарогі на неакрэсленым скрыжаванні кіроўца маршруткі пайшоў на абгон легкавога «Пежо», які паварочваў налева, і адбылося сутыкненне.

Пасля сутыкнення маршрутка з’ехала ў кювет. У аварыі пацярпелі 36-гадовая кіроўца легкавушкі, а таксама яе пасажырка. З траўмамі рознай ступені цяжкасці дзве жанчыны шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках