3 траўня 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спыніў працу яшчэ адзін НПЗ

8
У Расеі спыніў працу яшчэ адзін НПЗ

На гэты раз праз паводку.

Расейскі горад Орск працягвае падтапляць праз прарыў дамбы. Мясцовы нафтаперапрацоўчы завод спыніў працу.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расСМІ.

«Орскі НПЗ прыпыніў працу ў сувязі з анамальнай паводкай, каб пазбегнуць экалагічнай рызыкі і для захавання тэхнікі бяспекі», - пішуць расейцы.

«Орскнафтааргсінтэз» з'яўляецца адным з галоўных нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі. У сеціве пішуць, што вада дабралася да тэрыторыі за некалькі кіламетраў да НПЗ. Акрамя таго, праца завода немагчымая, бо ў Орску былі затопленыя чыгуначныя шляхі.

Магутнасць гэтага Орскага НПЗ складае блізу 6,6 млн тон на год. Асаблівасць гэтага НПЗ у тым, што ён быў арыентаваны на выпуск авіягазу.

Што гэтаму папярэднічала

Нагадаем, 5 красавіка ў расейскім Орску прарвала дамбу. У мясцовых пабліках пісалі, што пачалося затапленне ў раёне горада праз выхад ракі Урал з берагоў. Мясцовыя ўлады абвясцілі эвакуацыю.

Учора, 6 красавіка, адбыўся паўторны прарыў грунтавой дамбы на рацэ Урал. Орск стала яшчэ больш затапляць.

Сёння раніцай расСМІ пісалі, што ўзровень вады ў Орску падняўся на 11 метраў. Было затоплена некалькі суседніх сёлаў, а ў Орску знікла святло і часткова газ. Школы перавялі на дыстанцыйнае навучанне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках