9 траўня 2024, Чацвер, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Методыка прусакоў: Расея выпрабавала новую тактыку пад Крынкамі

2
Методыка прусакоў: Расея выпрабавала новую тактыку пад Крынкамі

Але акупантам гэта не дапамагло.

Расейскія акупанты спрабавалі памяняць тактыку пад Крынкамі, размешчанымі на часова акупаваным левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, спрабуючы выцесніць УСУ з займаных плацдармаў. Але гэтыя спробы сталіся безвыніковымі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніцы Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк падчас тэлемарафона.

«Там (пад Крынкамі, - рэд.) вораг выпрабоўваў новую тактыку. На днях у справаздачах Генштаба вы маглі бачыць, што фігуравалі важкія лічбы, штурмаў да 16 даходзіла, яны спрабавалі падабраць тактыку, якая будзе для іх дзейснай», - распавяла яна.

Са слоў спікерскі, акупанты стваралі вялікую колькасць малых штурмавых груп, якімі паводле «методыкі прусакоў», спрабавалі атакаваць з розных бакоў плацдармы УСУ, але і яна не прынесла поспеху.

«Былі адбітыя ўсе штурмы. Цяпер акупанты зноў перайшлі да больш устойлівай і звыклай тактыкі - 6 штурмаў за мінулы дзень, якія таксама не мелі поспеху», - канстатавала Гумянюк.

Сітуацыя пад Крынкамі Херсонскай вобласці

Сяло Крынкі Херсонскай вобласці знаходзіцца на левым беразе Дняпра, на часова акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі, якую яны захапілі падчас маштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў лютым 2022 года.

У лютым 2024 года стала вядома, што УСУ ўсталявалі сцяг Украіны ў Крынках на левым беразе Херсонскай вобласці. У канцы лютага паведамлялася, што расейцы не пакідаюць спроб адціснуць украінскіх вайскоўцаў з левага берага Дняпра ў Херсонскай вобласці. Для гэтага расейцы ідуць на штурмы са стралковай зброяй.

У канцы сакавіка 2024 года Гумянюк расказвала, што акупанты зусім спынілі штурмы ля Крынак і не праводзілі іх цэлы дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках