3 траўня 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складзены рэйтынг смартфонаў з самым магутным «жалезам»

1
Складзены рэйтынг смартфонаў з самым магутным «жалезам»

У рэйтынгу за апошні месяц адбыліся сур'ёзныя змены.

Вядомы бенчмарк AnTuTu абнавіў спіс самых магутных Android-смартфонаў на сёння. Адзначаецца, што ў рэйтынгу за сакавік адбыліся сур'ёзныя змены – змена лідара і не толькі, піша УНІАН

Першае месца заняў смартфон Asus ROG 8 Pro. За прадукцыйнасць у ім адказвае чып Snapdragon 8 Gen3 – паводле звестак бенчмарка Antutu, ён набірае ў тэстах больш за 2,14 млн балаў. Для параўнання, у iPhone 15 Pro Max гэты лік складае 1,64 млн. Так што запасу прадукцыйнасці ў яго выстачыць на шмат гадоў.

На другой пазіцыі Oppo Find X7, які ўзначальваў рэйтынг 2 месяцы запар, а на трэцяй – iQOO 12. Крыху ніжэй размясціўся геймерскі Red Magic 9 Pro+, а пяцёрку найлепшых замыкае Vivo X100 Pro. Як відаць, Snapdragon 8 Gen 3 часцей прапануе больш высокую прадукцыйнасць, чым галоўны канкурэнт ад MediaTek – Dimensity 9300.

Месцы з шостага да дзясятага занялі iQOO Neo9 Pro, iQOO 12 Pro, Vivo X100, Nubia Z60 Ultra і Oppo Find X7 Ultra. Характэрна, што ў топ-10 па-ранейшаму няма ніводнай мадэлі Samsung і Xiaomi.

Таксама AnTuTu абнавіў спіс самых магутных Android-смартфонаў сярэдняга класу. Лідар топу – OnePlus Ace 3V. Ён стаў першым смартфонам з чыпам Snapdragon 7+ Gen 3, які забяспечвае высокую прадукцыйнасць штучнага інтэлекту. Потым ідуць Redmi K70E і Realme GT Neo5 SE.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках