9 траўня 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва прапанавала ЕЗ увесці імпартную мыту на гародніну і рыбу з Беларусі

10
Літва прапанавала ЕЗ увесці імпартную мыту на гародніну і рыбу з Беларусі

Раней краіна ўзмацніла кантроль за імпартаваным зернем.

Літва прапануе ўвесці імпартную мыту Еўразвязу не толькі на зерне, але таксама на гародніну і рыбу з Беларусі і Расеі.

«Прапануем таксама ўключыць у мытную базу агародніну і рыбную прадукцыю як катэгорыі тавараў, якія імпартуюцца ў асабліва значных колькасцях», – заявіў Мінсельгас Літвы.

Установа мяркуе, што ўвоз такой прадукцыі ўшчамляе інтарэсы еўрапейскіх вытворцаў, а таксама папаўняе бюджэт Расеі, з якога чэрпаюцца сродкі на вайну ва Украіне, піша nashaniva.com.

Паводле звестак Еўракамісіі, у 2023 годзе ў краіны – чальцы ЕЗ было ўвезена 4,8 млн тонаў расейскага і беларускага збожжа коштам да €1,5 млрд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках