3 траўня 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт ВПС Нямеччыны падаў сігнал трывогі каля Калінінграда

4
Самалёт ВПС Нямеччыны падаў сігнал трывогі каля Калінінграда

І неадкладна змяніў курс на пункт вылету.

У чацвер увечары берагавы патрульны самалёт люфтвафэ Lockheed P-3 Orion падняўся з авіябазы Нордхольц на поўначы Нямеччыны для назірання за паветранай прасторай над Балтыйскім морам. Недалёка ад Калінінграда борт падаў сігнал трывогі і неадкладна змяніў курс на пункт вылету.

Пра гэта паведамляе Bild.

А 01:00 пятніцы ён зрабіў у Нордхольцы аварыйную пасадку. На месца прыбылі пажарна-выратавальныя службы, але прызямленне прайшло штатна. Са слоў прадстаўніка бундэсвера, зараз на аэрадроме з самалётам правядуць неабходныя тэхнічныя працы. Прычыны надзвычайнага здарэння не ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках