6 траўня 2024, панядзелак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нараджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці

6
Нараджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці

Яна будзе змагацца за тытул Miss Polonia.

Бажэна Варона нарадзілася ў Лідзе, але цяпер жыве ў Польшчы, яна ўжо атрымала польскае грамадзянства. Дзяўчына падала заяўку на ўдзел у конкурсе «Miss Polonia» яшчэ ў студзені. Тады ж Бажэна прайшла кастынг і выйшла ў паўфінал.

На гэтым этапе ўдзельніцы праводзілі самапрэзентацыю для сяброў журы. Бажэна расказала, што нарадзілася недалёка ад польскай мяжы, а яе дзядуля хадзіў у адзін клас з вядомым польскім спеваком Чэславам Немэнам. А яшчэ дзяўчына нагадала, што недалёка нарадзіўся Адам Міцкевіч, піша MOST.

Бажэна паспела папрацаваць у журналістыцы, а цяпер заканчвае вучобу на крыміналістку. У дзяўчыны ёсць свой падкаст, на які яна запрашае псіхолагаў. Да таго ж Бажэна любіць спяваць – яна нават удзельнічала ў папулярным польскім шоу.

Для журы дзяўчына выканала песню Polskie Kwiaty і скарыла дырэктара конкурсу сваім голасам. Пастановай журы нараджэнка Беларусі выйшла ў фінал.

«Miss Polonia» – гэта галоўны нацыянальны конкурс прыгажосці ў Польшчы. Пераможца прэзентуе краіну на конкурсе «Міс Свету».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках