3 траўня 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ляхавічах памёр маёр міліцыі

22
У Ляхавічах памёр маёр міліцыі

Яму быў 41 год.

Памёр маёр міліцыі з Ляховічаў Андрэй Чаранкевіч. Яму быў 41 год, у міліцыі ён праслужыў амаль 20 з іх. Пачынаў дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання, пасля перайшоў у крымінальны вышук, паведамляе «Наша ніва».

Даслужыўся да пасады старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС і меў званне маёра.

Паведамляецца, што Чаранкевіч удзельнічаў у рэпрэсіях:

«У жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзян і ўдзельнічаў у затрыманні. Пераконвае падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, займаецца канфіскацыяй тэхнікі і падманам запрашае на допыты. 13 лістапада 2020 года ўдзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі».

Прычына смерці Чаранкевіча невядомая.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках