29 красавiка 2024, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыйныя падрабязнасці: расейцы «здалі» крэйсер «Масква» за $3 тысячы

36
Сенсацыйныя падрабязнасці: расейцы «здалі» крэйсер «Масква» за $3 тысячы

У аперацыі не абышлося без расейскага «крата».

У анонсе праграмы «Храбрыя сэрцы» на тэлеканале «1+1», прысвечанай украінскім абаронцам мора, распавялі пра сенсацыйныя падрабязнасці нападу УСУ на расейскі крэйсер «Масква», піша «Главред».

«Гэта была складаная аперацыя, яе вынік - гэтае ўзаемадзеянне ўсіх Сіл бяспекі і абароны і супольныя дзеянні ў паветры, на вадзе, на сушы і ў тыле. Многія рэчы зараз мы не можам расказаць, але безумоўна пасля перамогі мы раскрыем больш дэталяў, пра якія будуць пісаць кнігі і здымаць добрыя фільмы. Пашкоджанне крэйсера "Масква" - гэта важная аперацыя, якая была пачаткам вялікага ўкраінскага контрнаступуі супрацьдзеяння расійскім захопнікам на Чорным моры. Без падбіцця крэйсера не было б і вызвалення Змяінага», - кажа прадстаўнік украінскай выведкі Андрэй Юсаў.

Вядоўца праекту Валянціна Хамайка распавяла, што рэдакцыі «Храбрых сэрцаў» стала вядома аб тым, што адзін з прадстаўнікоў расейскага чарнаморскага флоту прадаў звесткі з GPS-навігатара крэйсера «Масква» украінскім вайскоўцам усяго за 3 000 даляраў.

«У такіх выпадках традыцыйна можам сказаць, што мы не пацвярджаем, але і не зняпраўджваем гэты факт. Вядома, мы атрымліваем звесткі ад вайскоўцаў сярэдніх і вышэйшых рангаў, і гэтыя звесткі часта адыгрываюць важную ролю ў планаванні рознага кшалту аперацый», - кажа Андрэй Юсаў.

Прадстаўнік Ваенна-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны Дзмітрый Плецянчук расказаў, што расейцы недаацанілі ўзровень небяспекі.

«Вораг не да канца разумеў нашы магчымасці, таму гэтая імперская перавага згуляла з імі злы жарт. Было ўражанне, што некаторыя пасты ўвогуле не былі задзейнічаныя, таму што гэты карабель меў тры эшалоны супрацьпаветранай абароны, якія маглі адбіць атаку. Нават пасля таго, як мы знішчылі крэйсер «Масква» расейцы не зразумелі нашыя намёкі, і потым мы ў тым жа раёне патапілі буксір «Васіль Бех», - кажа Зміцер Пляцянчук.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках