15 траўня 2024, Серада, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам наборнага веку забароняць выязджаць з краіны?

38
Беларусам наборнага веку забароняць выязджаць з краіны?

Восем месяцаў у годзе выезд з краіны будзе закрыты.

Беларусам наборнага веку могуць забараніць выязджаць з Беларусі. Такую інфармацыю атрымаў сайт Charter97.org з двух не звязаных паміж сабой крыніц.

Рэжым збіраецца ўвесці забарону на выезд за межы Беларусі ўсім грамадзянам, якія падлягаюць набору на тэрміновую вайсковую службу.

З улікам таго, што ў Беларусі штогод абвяшчаецца два наборы на вайсковую службу — вясновы і восеньскі, а мерапрыемствы па кожным з іх доўжацца блізу чатырох месяцаў, мужчынам наборнага ўзросту выезд за межы краіны будзе забаронены на працягу васьмі месяцаў у годзе. Раней інфармацыю аб тым, што беларусам наборнага ўзросту могуць забараніць выязджаць з краіны публікавала аб'яднанне былых сілавікоў.

Адзначым, што раней улады ўвялі ў краіне СМС-апавяшчэнні. Выклікаць грамадзян у вайсковы камісарыят, у тым ліку пры мабілізацыі, зараз можна будзе не толькі папяровай павесткай, але і простым смс-паведамленнем. Вайсковаабавязаны павінен на працягу тыдня паведамляць аб змене кантактнага нумара тэлефона.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках