Дачка Кастусёва не выйшла з ІЧУ
- 25.04.2024, 14:39
- 5,058
У дачыненні да жанчыны маглі распачаць крымінальную справу.
Кацярына Кастусёва, дачка палітвязня Рыгора Кастусёва, не выйшла з ІЧУ пасля трох дзён, паведамляе MAYDAY TEAM.
Кацярыну затрымалі 22 красавіка. За гэты час у магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў у дачыненні да яе. Праваабаронцы мяркуюць, што ў дачыненні да жанчыны, магчыма, распачалі крымінальную справу.
Аб затрыманні Кацярыны Кастусёвай стала вядома ўчора. На відэа сілавікоў яна кажа, што спрыяла праваабарончаму цэнтру "Вясна" і зарэгістравалася ў чат-боте "Перамога".