3 траўня 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян: Не разумею, чаму Арменія дагэтуль у АДКБ

13
Пашынян: Не разумею, чаму Арменія дагэтуль у АДКБ

Гэта не той мэханізм, на які можна спадзявацца.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не мае адказу на пытанне, чаму рэспубліка працягвае заставацца чальцом Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), піша “Эхо Кавказа”.

У інтэрв'ю брытанскім СМІ Пашынян зазначыў, што АДКБ не задзейнічала механізмы рэагавання падчас парушэння межаў Арменіі з боку Узброеных сіл Азербайджана ў 2021 і 2022 гадах, заяўляючы, што межы не дэлімітаваныя.

Ён зазначыў, што АДКБ не існуе ў якасці механізму, на які краіны-чальцы, Раскя, Арменія і астатнія могуць спадзявацца.

- І гэта абгрунтоўваецца рэакцыяй АДКБ і заявамі некаторых краін-чальцоў. Нашае грамадства нам кажа: чаму вы працягваеце заставацца сябрам АДКБ? Гаворачы шчыра, у мяне няма адказу на гэтае пытанне, - сказаў Пашынян.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках