20 траўня 2024, панядзелак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Канарскіх астравоў пратэстуюць супраць турыстаў

18
Жыхары Канарскіх астравоў пратэстуюць супраць турыстаў

На пратэсты выйшлі больш за 50 тысячаў чалавек.

20 красавіка больш за 50 000 чалавек гішпанскага вострава Тэнэрыфэ выйшлі на акцыю пратэсту, заклікаючы часова абмежаваць прыбыццё турыстаў на гішпанскі востраў. Жыхары імкнуцца спыніць бум кароткатэрміновай арэнды жылля і будаўніцтва гатэляў, які прыводзіць да росту кошту жылля для мясцовых жыхароў. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Гэта выступ не супраць турыстаў, а супраць турыстычнай мадэлі, якая не прыносіць карысці гэтай зямлі і павінна быць змененая», – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту.

Арганізатары акцыі хочуць, каб мясцовыя ўлады абмежавалі прыбыццё турыстаў для зніжэння нагрузкі на навакольнае асяроддзе, інфраструктуру і жыллёвы фонд астравоў, а таксама ўвялі абмежаванні на набыццё нерухомасці замежнікамі.

«Улада павінна неадкладна спыніць гэтую карумпаваную і разбуральную мадэль, якая вытанчае рэсурсы і робіць эканоміку больш нестабільнай. Канарскія астравы абмежаваныя і цярпенне людзей таксама», – сказаў лідар пратэсту Антоніа Булон.

Жыхары вострава таксама хочуць мець больш голасу ў пытаннях з некантраляванай забудовай, якая прычыняе шкоду навакольнаму асяроддзю. Раней некалькі сяброў арганізацыі Canaries Sold Out пачалі бестэрміновую галадоўку супраць будаўніцтва двух буйных элітных комплексаў на поўдні Тэнэрыфэ.

Мясцовыя ўлады адзначаюць, што сёлета будзе прыняты законапраект, які ўзмацняе жорсткасць правілаў кароткатэрміновай арэнды, пасля скаргаў жыхароў, выцесненых з рынку жылля.

Прэзідэнт Канарскіх астравоў Фернанда Клавіха заявіў, што ён адчувае «гонар» за тое, што рэгіён з'яўляецца галоўным гішпанскім турыстычным кірункам, але таксама адзначыў, што неабходна ўзмацніць кантроль, паколькі сектар прадаўжае расці.

«Мы не можам прадаўжаць глядзець па баках. Інакш гатэлі і далей будуць адкрывацца без кантролю», – дадаў Клавіха.

Паводле афіцыйных звестак, архіпелаг з насельніцтвам 2,2 мільёна чалавек наведалі блізу 14 мільёнаў замежных турыстаў у 2023 годзе, што на 13% больш, чым летась.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках