Украінскі экіпаж БМП M2A2 «Bradle» знішчае расейскіх акупантаў на Аўдзееўскім кірунку
3- 22.04.2024, 19:23
- 7,530

Відэа.
У сеціве апублікаваны відэазапіс з фрагментам баявой працы ўкраінскага экіпажа амерыканскай БМП M2A2 «Bradley» паблізу Аўдзееўкі.
Баявую працу ўкраінскіх байцоў на поўнач ад населенага пункта Бердзічаў зняў беспілотнік, інфармуе Цензор.НЕТ.
Байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады абстралялі расейскія пазіцыі, прыкрылі і эвакуявалі нашых параненых і знясіленых пяхотнікаў з поля бою. Выканаўшы заданне, баявая машына пяхоты пачала рух у кірунку Новабахмутаўкі.