24 траўня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нанятыя беларусам для нападу на Волкава палякі пракалоліся на дробязі

11
Нанятыя беларусам для нападу на Волкава палякі пракалоліся на дробязі

Вось як яны сябе выдалі.

Нядаўна польская паліцыя затрымала двух грамадзян Польшчы паводле падазрэння ў нападзе на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава ў Вільні.

На Волкава напалі 12 сакавіка. Невядомыя разбілі шыбу яго аўто, распылілі ў твар слезацечны газ, а затым прыняліся біць палітыка малатком. Паплечніку Аляксея Навальнага ўдалося ўцячы і выклікаць паліцыю. Нападнікі ўцяклі, але праз тры тыдні іх знайшлі.

Выданне Rzeczpospolita даведалася, як сілавікі выйшлі на нападнікаў. Выявілася, яны самі сябе выдалі. Падчас нападу яны кінулі адзін аднаму некалькі польскіх слоў. Акрамя таго, яны падключаліся да мабільнай сеткі з польскіх нумароў. Супаставіўшы факты, польскім і літоўскім сілавікам удалося іх выкрыць. Адзін з іх, дарэчы, віну не прызнае.

Паводле звестак прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, напад на Волкава замовіў грамадзянін Беларусі, які быў завербаваны расейскімі спецслужбамі. Расследаванне працягваецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках