У Кіеў прыбыла двухпартыйная дэлегацыя Кангрэса ЗША
25- 22.04.2024, 15:12
- 4,946
![У Кіеў прыбыла двухпартыйная дэлегацыя Кангрэса ЗША](https://i.c97.org/ai/592493/aux-head-1713787928-20240326_foto2_360.jpg)
Кангрэсмэны заявілі аб непахіснай падтрымцы Украіны.
У панядзелак, 22 красавіка, у Кіеў прыбыла дэлегацыя Кангрэса, якая складаецца з прадстаўнікоў Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый. Візіт адбыўся на фоне прыняцця Кангрэсам законапраекта аб дапамозе Украіне.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амбасады ЗША ва Украіне ў Х.
У ведамстве заявілі, што рады вітаць двухпартыйную дэлегацыю Кангрэса — кангрэсмэнаў Тома Кіна, Біла Кітынга, Мадлен Дын і Натаніэля Марана.
«Ваш візіт - яшчэ адзін напамін аб тым, што наша падтрымка Украіны непахісная», - гаворыцца ў паведамленні.
U.S. Embassy Kyiv is pleased to welcome a bipartisan congressional delegation today — @CongressmanKean, @USRepKeating, @RepDean, and @RepNateMoran. Your visit is another reminder that our commitment to Ukraine is unwavering. pic.twitter.com/yTgYEe006Y
— U.S. Embassy Kyiv (@USEmbassyKyiv) April 22, 2024