27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: ЗША разглядаюць варыянт адпраўкі ва Украіну да 60 сваіх вайсковых дарадцаў

3
Politico: ЗША разглядаюць варыянт адпраўкі ва Украіну да 60 сваіх вайсковых дарадцаў

Якія задачы ў іх ёсць ва Украіне.

ЗША разглядаюць варыянт адпраўкі дадатковых вайсковых дарадцаў у Офіс абароннага супрацоўніцтва пры амбасадзе ў Кіеве (ODC). Пра гэта 20 красавіка паведаміла Politico са спасылкай на прадстаўніка Пентагона Пэта Райдэра і амерыканскіх чыноўнікаў.

Са слоў Райдэра, дарадцы не будуць выконваць баявыя задачы, а сканцэнтруюцца на кансультацыях і падтрымцы ўкраінскага ўрада і вайскоўцаў. Пры гэтым ODC укамплектаваны выключна персаналам міністэрства абароны, з'яўляецца часткай амбасады ЗША і падпарадкоўваецца кіраўніку місіі.

З меркаванняў бяспекі ў Пентагоне не ўдакладняюць колькасць сваіх прадстаўнікоў у амбасадзе.

Чатыры амерыканскія чыноўнікі і крыніцы, знаёмыя з планамі Пентагона, сцвярджаюць, што дадатковы кантынгент будзе падтрымліваць лагістыку і нагляд за ўзбраеннем, якое ЗША адпраўляе ва Украіну. Таксама новы амерыканскі кантынгент будзе дапамагаць украінскім вайскоўцам з тэхнічным абслугоўваннем узбраення.

У той жа час два амерыканскія чыноўнікі заявілі, што гаворка можа ісці аб кантынгенце колькасцю да 60 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках