27 лiпеня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю

3
Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю
Фота: Reuters

Цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі.

Літва плануе ўзмацніць межы з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта міністр абароны Лаўрынас Кашчунас дамовіўся з кіраўніком МУС Агне Білатайце.

Міністры заклікалі ў найкарацейшыя тэрміны перадаць памежнікам цяжкае ўзбраенне і выбудаваць сістэму ўмацаванняў. Мяркуецца, што памежнікі і структуры МУС атрымаюць цяжкія кулямёты.

Кашчунас уважае, што неабходна правесці ўмацаванне мяжы да канца лета.

«Неабходна больш энэргіі для таго, каб захады контрмабільнасці з'явіліся ў канцы лета – пачатку восені. <…> Мы думаем пра жалезабетонныя вожыкі, «зубы дракона», «гішпанскія коні». <…> На гэта запланаваныя грошы, проста трэба паскорыць працэдуры», – цытуе міністра Delfi.

Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць стварыць у краіне сетку агульнадаступных стрэльбішчаў. Міністры абароны і ўнутраных спраў таксама абмеркавалі ўмацаванні супрацоўніцтва паміж ведамствамі ў пытанні аховы дзяржаўнай мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках