27 лiпеня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У бухце Севастопаля, акрамя «Камуны», маглі падбіць яшчэ адну «тлустую мэту»

5
СМІ: У бухце Севастопаля, акрамя «Камуны», маглі падбіць яшчэ адну «тлустую мэту»

OSINT-аналітыкі прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі.

Раніцай 21 красавіка порт акупаванага Севастопаля (Крым) патрапіў пад ракетны ўдар Украіны. Вядома, што ў выніку нападу загарэўся карабель «Камуна» Чарнаморскага флоту (ЧФ). Аднак ён мог быць не адзінай «ахвярай» сённяшняга ўдару.

Як піша dialog.ua, пра гэта паведаміла OSINT-каманда «КіберБрошно».

Экспэрты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі прычала №15 бухты Галандыя за дзень да атакі. Паводле гэтых кадраў, побач з пацярпелай «Камунай» знаходзіўся вялікі дэсантны карабель (БДК). Хутчэй за ўсё менавіта ён і быў галоўнай мэтай удару.

Гаворка ідзе пра БДК праекту 775. Як мяркуецца, гэта можа быць «Ямал». Ці пацярпеў ён, на гэты момант невядома.

Раней OSINT-экспэрты пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў выніку ўкраінскага нападу ўзнік пажар на выратавальным караблі «Камуна» ЧФ Расеі. Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы відэа з месца пажару.

Наколькі сур'ёзна пацярпеў гэты карабель, невядома. Акупанты запэўніваюць, што нібыта ўзнік нязначны пажар у выніку падзення абломкаў ракеты. Аднак даверу да гэтай інфармацыі няма.

«Камуна» – гэта найстарэйшае вайсковае судна ў свеце, якое знаходзіцца на ўзбраенні. Яно было спушчана на ваду ў 1913 годзе. Расейцы дагэтуль выкарыстоўваюць яго ў вайсковых мэтах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках