Папулярны беларускі банк увёў камісію за вяртанне памылкова залічаных грошай
3- 21.04.2024, 16:39
- 11,222
Сума прыстойная.
Пра тое, што пералічаныя па памылцы грошы зараз будуць вяртаць платна, паведаміў кліентам банк БелЗЭБ.
Банк з 10 траўня ўводзіць камісію за накіраванне належнаму бенефіцыяру (банку – абслуговаму належнага бенефіцыяра) заявы плацельшчыка на вяртанне грошай, памылкова пералічаных (залічаных) на рахунак належнага бенефіцыяра сумаю 20 рублёў з ПДВ за 1 заяву.
Гэта значыць, каб вярнуць грошы залічаныя не на той конт памылкова, заяўніку трэба будзе плаціць банку ад 20 рублёў.