Стала вядома, што гарэла ў пункце пропуску «Мядзінінкай»
5- 21.04.2024, 16:16
- 10,986
![Стала вядома, што гарэла ў пункце пропуску «Мядзінінкай»](https://i.c97.org/ai/591978/aux-head-1713426409-20240418_midininkai_360.jpg)
Праз пажар пункт давялося часова закрыць.
Літва расказала, што менавіта гарэла ў пункце пропуску «Мядзінінкай». На гэтым тыдні праз пажар пункт даводзілася часова закрываць.
«Пажар пачаўся падчас надгляду Porsche Cayenne. Спачатку загарэўся аўтамабіль, ад яго загарэліся ангар і адміністрацыйная частка будынку», – паведамілі ў паліцэйскім упраўленні.
Выявілася, што аўтамабіль, які загарэўся, перавозіў кантрабандныя цыгарэты.
Пасля пажару рух на пункце пропуску «Мядзінінкай» аднавіўся.