14 чэрвеня 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: На полі бою ва Украіне «скрыжуюць шпагі» дзве стратэгіі

2
Forbes: На полі бою ва Украіне «скрыжуюць шпагі» дзве стратэгіі

Пачынаецца наступная фаза вайны.

Вайна паміж Украінай і Расеяй неўзабаве разгорнецца ў трэцім леце поўнамаштабных баявых дзеянняў, дзе ў чаканым наступленні РФ «скрыжуюць шпагі» на полі бою дзве стратэгіі.

Абодва войскі адаптуюцца да наступнай фазы вайны. Каб не дазволіць РФ атрымаць перавагу, УСУ павінны рэалізаваць змены ў сваёй тактыцы. І, здаецца, ужо гэта робяць. Пра новую тактыку гаворыцца ў аналітычным матэрыяле Forbes.

Там адзначаюць - акупанты, імаверна, рыхтуюць глебу для летняга наступлення. Стратэгія Масквы ахоплівае як узмацненне паветраных удараў па энэргетычных аб'ектах Украіны, так і франтавыя «дасягненні» – напрыклад, захоп горада Часава Яра (перад акупантамі ставяць мэту ўзяць яго да 9 траўня). Апошні адкрые Расеі шлях да акупацыі ўсёй Данецкай вобласці - гэта неаднаразова адзначалі аналітыкі. Хаця на 21 красавіка Часаў Яр кантралюе войска Украіны.

«Для таго, каб Украіна магла абараніцца ад гэтага наступу, яна павінна змяніць сваю стратэгію», – заяўляе Forbes.

Украіна, як і Расея, вяла вайну, прытрымліваючыся савецкай дактрыны. Калі першымі ў бой ідуць пяхота і бронетэхніка, якія прыкрываюцца агнём артылерыі на ключавых пазіцыях. Аднак, паколькі ва Украіны заканчваюцца артылерыйскія боепрыпасы, ёй давядзецца выкарыстоўваць іншыя тактыкі. Дарэчы, Кіеў можа пераняць прынцыпы амерыканскай вайсковай дактрыны. Размова ідзе аб змене акцэнтаў на абарону з магчымасцю хутка перайсці ў наступленне. Такая тактыка дазволіла б Украіне прабіць дзіркі ў расейскай лініі абароны, расцягнутай на ключавых адрэзках фронту.

«Такі наступ будзе не толькі нацэлены на слабыя адцінкі расейскай групоўкі, але і можа ўключаць прасоўванне ўглыб Крымскага паўвострава. Гэта, у сваю чаргу, дазволіла б украінскім войскам акружыць расейскія войскі, сарваць расейскі наступ і дапамагчы Украіне вярнуць ініцыятыву на полі бою. Важна, што гэтая тактыка менш спадзяецца на артылерыю. Яна больш засяроджаная на элементах, здольных манеўраваць. Гэта бронетэхніка і пяхота», - адзначае Forbes.

Аналітыкі намякаюць: здаецца, Кіеў ужо пачаў выкарыстоўваць гэтую тактыку. Гэта чытаецца ў нядаўніх пакетах дапамогі ад Нямеччыны і ЗША.

«Хоць пакеты ўключалі боепрыпасы і іншыя прадметы, якія былі б карыснымі для стварэння абарончай пазіцыі, яны таксама змяшчалі прадметы, якія ў першую чаргу выкарыстоўваюцца для наступальных аперацый. Прынамсі, гэтыя пакеты дапамогі ўключалі значную колькасць абсталявання для размінавання, у тым ліку дыстанцыйна кіраваныя сістэмы размінавання, сапёрныя плугі і падрыўныя машыны для ліквідацыі перашкод. Гэтае абсталяванне дазволіла б украінцам рушыць наперад углыб расейскіх пазіцый», - аналізуе выданне.

Там канстатуюць, за тры гады поўнамаштабнай вайны абодва войскі спрабуюць прадушыць фронт, выкарыстоўваючы свае моцныя бакі. І калі расейскія войскі могуць пахваліцца большай баявой сілай і вялікай колькасцю боепрыпасаў, што дае ім значную агнявую моц для новага наступу, украінцы, у процівагу, стварылі магутную лінію абароны. Яна дазваляе РФ рушыць наперад па лініі фронту.

Украіна і Расея прадоўжаць развіваць свае стратэгіі ў дынаміцы існых падзей на полі бою, але, таксама і аглядаючыся на глабальны сацыяльна-палітычны клімат, які змяняецца. Менавіта да такіх высноў прыйшоў Forbes.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках