Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць
4- 21.04.2024, 13:16
- 5,338
Фармулёўка такая ж, як паводле «справы Ціханоўскага».
Паводле справы заснавальніка Symbal.by палітвязня Паўла Белавуса прызначылі новае судовае пасяджэнне. Гэта вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда.
Новае пасяджэнне пройдзе аб 11 гадзіне 29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе. Яно будзе закрытым. На ім будуць разглядацца «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».
Такая ж фармулёўка значыцца ў новым пасяджэнні паводле «справы Ціханоўскага», якое прызначанае на 25 красавіка.
Нагадаем, заснавальніка крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by Паўла Белавуса ў траўні 2023 года прысудзілі да 13 гадоў калоніі.
Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля яго тройчы судзілі па «адміністратыўцы», а пазней перавялі ў СІЗА ўжо паводле крымінальнай справы.