УСУ пракаментавалі ўдар па расейскім караблі ў бухце Севастопаля
- 21.04.2024, 12:41
- 11,214
РФ «падставіла» сваё судна.
У Вайскова-марскіх сілах Узброеных сіл Украіны адрэагавалі на выбух у акупаваным Севастопалі.
Ранішнія падзеі пракаментаваў спікер ВМС УСУ Дзмітрый Плецянчук у эфіры інфармацыйнага марафону. Зрэшты, у яго спыталі аб сітуацыі ў Крыме.
«Магу адзначыць, што расейскія акупанты працягваюць прыкрываць свае баявыя адзінкі суднамі забеспячэння са складу чарнаморскага флоту. Гэта, у прынцыпе, у іх такая тактыка, амаль новая. Па-другое, з пазіцыі Вайскова-марскіх сіл магу толькі адзначыць, што такія інцыдэнты і ў далейшым будуць здарацца на аб'ектах вайсковай інфраструктуры нашага ворага ў нашым Крыме», - падкрэсліў Плецянчук.
Сёння раніцай у Севастопалі акупацыйныя «ўлады» абвясцілі аб паветранай трывозе. У сетцы распаўсюджвалася інфармацыя аб выбухах. Расея зняла з месца пажарныя машыны.
Пазней з'явіліся звесткі аб магчымым удары па адным з караблёў акупантаў. Таксама паведамлялася аб перацінанні руху на незаконным Крымскім мосце.
Паводле папярэдніх звестак, магчымы ўдар па караблі ВМС РФ «Камуна». Гаворка ідзе аб выратавальным судне для падводных лодак.