«За Пуціным, вылупіўшы вочы, камбалай паплыў Пяскоў»
4- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 21.04.2024, 11:13
- 32,174
Такіх удараў крамлёўскі камбінатар не адчуваў даўно.
Выходныя ў крамлёўскай геапалітычнай шпаны і яе мідаўскіх прыбіральшчыц сапсаваныя былі яшчэ ў пятніцу. Зразумела было, што Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліць пакет дапамогі Украіне.
Але, відаць, надзея ўсё ж тлела. Але сёння амерыканскі каўбой Джо, смачна плюнуў праз акіян на гэты цьмяны агеньчык крамлёўскай мары, і яна, зашыпеўшы, патухла.
Вайсковая дапамога з Амерыкі зноў пацячэ мільярднай ракой ва Украіну.
Што ж атрымліваецца? Надзеі, што Амерыка скруціць дапамогу, абрынуліся. Скарыстацца паўзай не ўдалося - Украіна выстаяла. Акрамя таго, ухвала палатай прадстаўнікоў дапамогі, несумненна, выкліча натхненне і ўмацуе маральны дух краіны.
Вялікі камбінатар ціха ўстаў з месца пасярод усеагульнага сусветнага смеху і паплёўся да выхаду адзначаць новую перамогу. За ім, вылупіўшы вочы, камбалай паплыў Пяскоў, а прыкрываў тылы сварлівы Мядзведзеў і мідаўскія «ДБ».
Тэлеграм-канал «СерпомПо»