Ракеты пашкодзілі расейскі карабель у бухце Севастопаля
18- 21.04.2024, 9:08
- 27,788
На судне ўспыхнуў пажар.
У Севастопалі (часова акупаваны Крым) раніцай 21 красавіка ў бухце на Паўночным баку адбыўся пажар пасля выбухаў. Расейцы пры гэтым сцвярджаюць, што нібыта «адбілі» ўкраінскую ракетную атаку.
Пазней акупанты заявілі аб ракетным нападзе на карабель.
У сеціве пішуць, што Крымскі мост закрылі, а ў бухце Севастопаля прагрымелі выбухі. Людзі заяўляюць, што бачаць «шмат дыму».
У Крыме зараз абвешчаная акупантамі ракетная небяспека.
На поўначы Севастопаля панесліся пажарныя машыны. Папярэдне, у бок Сухарнай бухты ці бухты Галандыя.
Пазней «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў паведаміў, нібыта «на адным з караблёў вайскоўцы адбілі атаку супрацькарабельнай ракеты».
Пачаўся пажар, як паведамляецца, ад асколкаў, якія ўпалі.
Видео с места инцидента сняли и опубликовали в сети очевидцы.
Відэа з месца інцыдэнту знялі і апублікавалі ў сетцы відавочцы.
«Ракета патрапіла ў карабель. Бачыш, гарыць. Так што ў мяне сёння другі дзень нараджэння», - кажа відавочца ракетнага ўдару за кадрам.
Маніторынгавы канал «Крымскі вецер» са спасылкай на свайго падпісчыка піша, што ў Сухарнай бухце Севастопаля, імаверна, ёсць траплянне па выратавальным судне «Камуна».
«Камуна» - рарытэт, найстарэйшае судна ВМФ Расеі і найстарэйшае ў свеце судна, якое фактычна знаходзіцца на ўзбраенні і выконвае баявыя задачы. Уведзенае ў эксплуатацыю ў 1915 годзе», - гаворыцца ў допісе.