Раптоўнае знікненне Пуціна: што пішуць СМІ
39- 21.04.2024, 8:43
- 59,448
Кіраўнік РФ знік пасля «выбараў».
«Свежаабраны» прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зноў знік з вачэй і вярнуўся да «бункернага» жыцця. Ён амаль не пакідае Крэмль і сваю рэзідэнцыю ў Нова-Агарове, а за апошнія два тыдні ў яго графіку ўвогуле не было выязных мерапрыемстваў.
Пра гэта пішуць украінскія СМІ са спасылкай на «Агентство».
“У апошні год перад выбарамі Пуцін скараціў свае паездкі да мінімуму. У 2023 годзе ён правёў на людзях усяго 147 дзён, то бок блізу пяці месяцаў з 12. Астатні час ён не выязджаў за межы сваіх рэзідэнцый, а на сустрэчы да яго не запрашалі ні журналістаў, ні каго-небудзь, акрамя набліжаных чыноўнікаў і лаяльных палітыкаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі журналістаў, падчас выбарчай кампаніі з 8 снежня да 20 красавіка Пуцін браў удзел у 100 выязных мерапрыемствах, але іх інтэнсіўнасць істотна зменшылася пасля 11 сакавіка. У апошні тыдзень перад выбарамі, з 11 да 17 сакавіка, і пасля 5 красавіка прэзідэнта ўвогуле не бачылі ў публічнай прасторы.
У апошнія два тыдні Пуцін удзельнічаў толькі ў онлайн-нарадах і правёў некалькі тэлефонных размоў. Ён нават адмовіўся ад візіту ў пацярпелыя рэгіёны пасля таго, як 5 красавіка ў Орску прарвала дамбу, што выклікала крытыку ў сацсетках.