27 лiпеня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліквідацыя Ту-22М3: Расея страціла сёе-тое больш каштоўнае за бамбавік

8
Ліквідацыя Ту-22М3: Расея страціла сёе-тое больш каштоўнае за бамбавік

Палкоўнік УСУ раскрыў падрабязнасці.

На днях Украіна ўпершыню збіла расейскі бамбавік Ту-22М3. Аднак РФ магла страціць сёе-тое больш каштоўнае, чым сам самалёт, кажа вайсковы эксперт, палкоўнік запасу УСУ, вайсковы лётчык-інструктар Раман Світан. Размова ідзе аб экіпажы.

«Гадоў 8 ідзе падрыхтоўка экіпажа, набыццё досведу да пэўных механізмаў. Сам па сабе самалёт і гадзіны палёту на самалёце вельмі дарагія. Гэта значыць, ён запраўляецца больш чым 50 тонамі газы - адна чыгуначная цыстэрна «ўваходзіць» у гэты самалёт, каб ён мог праляцець пэўны час», - распавёў ён у эфіры тэлеканала «Кіеў24».

Світан адзначыў, што сам самалёт вельмі цяжкі. Ён важыць блізу 100-120 тон.

«Натуральна, трэніровачныя, кантрольныя палёты становяцца вельмі дарагімі. Таму кожны лётчык - на вагу золата. Часам падрыхтоўка экіпажу даражэйшая, чым кошт самога самалёта», – рэзюмаваў вайсковы лётчык-інструктар.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках